2 верасня 1621 года - бітва пад Хоцінам

2 верасня 1621 года адбылася бітва пад Хоцінам – бітва паміж войскам Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва на адным баку, і Атаманскай імперыі – на другім.

Прычыны, якія стварылі спрыяльныя ўмовы для ваеннага канфлікту, насілі геаграфічна-палітычны характар: у чарговы раз краіны не падзялілі сферы свайго ўплыву і правы на валоданне землямі.

Войска Рэчы Паспалітай, колькасна значна слабейшае, складалася з рэгулярнага кантынгенту (28 тыс. чалавек) пад камандай Яна Хадкевіча (пазней пад камандаваннем Станіслава Любамірскага) і ўкраінскага казацтва (каля 30 тыс.чалавек) пад камандаваннем Пятра Сагайдачнага. У складзе войска былі таксама значныя сілы гусарыі (больш за 8 тыс. чалавек).

Недалёка ад Хоціна над Днястром быў закладзены ўмацаваны табар, які загарадзіў дарогу турэцка-татарскаму войску. А турэцка-татарскае войска налічвала да 200 тыс. чалавек. Хоцімская бітва працягвалася 40 дзён (з 2 верасня – 9 кастрычніка 1621). У выніку бітвы туркі страцілі да 32 тыс. чалавек, і пачаліся перамовы, у выніку якіх аб'яднаныя войскі прымусілі туркаў заключыць мір.

Для Наваградка гэта бітва важная, так як сярод вояў, што былі ў радах войска Рэчы Паспалітай, былі і навагрудчане. Не ўсе вярнуліся жывымі. У 1620-я гады ў Фарным касцёле наваградскі кашталян Ян Рудаміна паставіў помнік дзевяцём таварышам, загінулым у бітве пад Хоцінам.

1080