Асоба ў гісторыі Навагрудчыны. Частка 6. 15 верасня 1862 года памёр Уладзіслаў Сыракомля

15 верасня 1862 года памёр Уладзіслаў Сыракомля (сапраўднае імя Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч Кандратовіч) - беларускі і польскі паэт.

Паэта звязвае з Навагрудчынай вучоба ў дамініканскай школе; паэт жыў у Залуччы (Наваградскі павет) са сваёй маладой жонкай Паўлінай Мітрашэўскай, быў наведвальнікам Шчорсаўскай бібліятэкі Храптовічаў. Таксама імем паэта названа адна з вуліц Наваградка.

1021