Успамінаючы з удзячнасцю

21 кастрычніка 2020 г. споўнілася б 83 гады першаму рэктару Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Эрнсту Міхайлавічу Бабенку. Будучы чалавекам мэтанакіраваным, ён значную частку свайго жыцця прысвяціў вяртанню ў Полацк вышэйшай адукацыі і стварэнню тут класічнага ўніверсітэта еўрапейскага тыпу. А яго прафесійныя і асабістыя якасці спрыялі фармаванню ў гэтай навучальнай установе атмасферы навуковай творчасці і добразычлівасці.
Сёння ў фондах НПГКМЗ сфарміравана цэлая калекцыя з 263 прадметаў, якія належалі гэтаму чалавеку. 43 дакументы дазваляюць прасачыць жыццёвы шлях Эрнста Міхайлавіча ад школьнай лавы да кіраўніка найбуйнейшай ВНУ. 23 узнагароды доктара тэхнічных навук, прафесара з'яўляюцца сведчаннем яго дасягненняў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Каштоўнымі крыніцамі інфармацыі аб кіраўніцкай дзейнасці Э.М. Бабенка сталі рукапісы і штодзённікі з запісамі аўтара.
Эрнст Міхайлавіч захапляўся чытаннем і меў вялікую асабістую бібліятэку. Частка яго любімых кніг, у тым ліку з дароўнымі надпісамі і экслібрысам уладальніка, уключаны ў склад музейнай калекцыі. Хобі прафесара - гэта гульня ў шахматы. Сябры і знаёмыя дарылі яму эксклюзіўныя шахматныя наборы, якія таксама ўвайшлі ў музейны збор НПГКМЗ.
Супрацоўнікі музея-запаведніка выказваюць шчырую падзяку сям'і за садзейнічанне ў стварэнні асабістага фонду Э.М. Бабенкі. Аб жыцці і дзейнасці Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Эрнста Міхайлавіча Бабенка загадчыкам Краязнаўчым музеем І.П. Водневай падрыхтаваны відэафільм, куды ўвайшлі запісы аднаго з апошніх інтэрв'ю першага рэктара ПДУ. Паглядзець фільм можна па спасылцы:

978