У Доме-музеі Адама Міцкевіча праходзіць выстава кніг з дароўнымі надпісамі з асабістай бібліятэкі Мікалая Гайбы

На выставе прадстаўлены 62 кнігі з асабістай бібліятэкі супрацоўніка Дома-музея, гісторыка і краязнаўца Мікалая Гайбы, якія былі падораныя яму вядомымі навукоўцамі, літаратуразнаўцамі, пісьменнікамі, землякамі, калегамі. Як распавёў Мікалай Паўлавіч: "Усе кнігі падораныя падчас канферэнцый, сустрэч і падчас наведвання Дома-музея Адама Міцкевіча вядомымі людзьмі. Я заўсёды з асаблівым хваляваннем стаўлюся да кніг, але асаблівую каштоўнасць для мяне прадстаўляюць кнігі з дароўнымі надпісамі. Гэтыя кнігі унікальныя, таму што нясуць дадатковую інфармацыю пра аўтара, творы".
Выстава ў Доме-музеі Адама Міцкевіча будзе працаваць да канца лютага.

Зазірніце, не пашкадуеце. Сярод кніг - творы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Арлова, Аляксандра Карлюкевіча, Вольгі Іпатавай, Вячаслава Чамярыцкага, Міхаіла Касцюка і многіх іншых вядомых людзей.

Чытайце падрабразней (+фота) на сайце мясцовай газеты "Новае жыццё" - спасылка з сайта "НавагрудакТур" -http://novtour.by/novosti/v-dome-muzee-adama-mitskevicha-prohodit-vystavka-knig-s-darstvennymi-nadpisyami-iz-lichnoj-biblioteki-nikolaya-gajby/

753