«Мальчишки и девчонки!
А также их родители!
Веселые истории
Послушать, не хотите ли?»
Музей ткацтва запрашае вас на музейна-педагагічныя заняткі "Па тканаму мору плыве карабель..." (з гісторыі праса). Весела, займальна, пазнавальна! Вы даведаецеся, што такое валок і качалка, ці ёсць у праса душа і для чаго выкарыстоўваліся алюмініевыя прасы. А дарослым занятак дапаможа зірнуць на такі знаёмы бытавы прадмет, як прас, з другога, новага і нязвыклага боку.
Час правядзення: 19.02 – 05.05 Запрашаем вас на музейна-педагагічныя заняткі "Па тканаму мору плыве карабель...» (з гісторыі праса).
Музейна-педагагічныя заняткі будуць праходзіць на выстаўцы «Прасы на ўсе лады» (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 33, (Домік Пятра І))
Увага! Папярэдні запіс па тэл. 46-30-41
КОШТ: 30 рублёў