"Каляровыя цуды Радзімы"


З 28 сакавіка Галерэя мастацтваў запрашае наведаць новую выставу, арганізаваную Таццянай Мікалаеўнай Зданевіч, кіраўніком узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладного мастацтва “Папараць”, і яе таленавітымі вучнямі. На выставе вы атрымаеце магчымасць даведацца аб традыцыйных занятках і захапленнях беларусаў мінулага. А таксама ацаніць прыгажосць мастацкіх работ нашых сучаснікаў, адноўленых у адпаведнасці з канонамі і асаблівасцямі народнага майстэрства.

Студыя “Папараць” існуе з 2012 года і актыўна працуе ў напрамках вывучэння традыцыйнай народнай культуры, адраджэння, пошука і захавання ўзораў народнай творчасці Бярозаўшчыны, аднаўлення народных традыцый ткацтва, пляцення паясоў, роспісу па дрэве, тканіне, шкле. Удзельнікі студыі “Папараць” прымаюць актыўны ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і мерапрыемствах.

532