Выстава "НОВЫЯ ПАСТУПЛЕННІ"

З 15 кастрычніка ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі пачала сваю працу выстава "Новыя паступленні" з фондаў музея.

На выставе прадстаўлены прадметы побыту і этнаграфіі, музычныя інструменты, адзежа. Усяго налічваецца семдзесят тры экспанаты.

У рамках выставы плануецца правядзенне музейна-педагагічных заняткаў "Традыцыйныя народныя промыслы на Ганцаўшчыне". Навучэнцы школ і выхаванцы дзіцячых садоў змогуць пазнаёміцца з асаблівасцямі вышыўкі, ткацтва, бандарства на тэрыторыі раёна.

1974