На навуковай канферэнцыі ў Віцебску

22-23 кастрычніка 2009 г. Віцебскі абласны краязнаўчы музей правёў навуковую канферэнцыю "Віцебскія старажытнасці", прысвечаную 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А.Р. Брадоўскага. З дакладам па тэме "Полацкі краязнаўца Іван Пятровіч Дэйніс" (да 110-годдзя з дня нараджэння) у канферэнцыі прымала ўдзел загадчыца Краязнаўчым музеем І. П. Воднева.

Імя Івана Пятровіча Дэйніса сёння добра вядома на Полаччыне. Пачаткам яго настаўніцкай і краязнаўчай працы сталі 1920-я гады. Іван Пятровіч быў актыўным удзельнікам усіх мерапрыемстваў, арганізаваных Камісіяй па ахове помнікаў даўніны і мастацтваў, сакратаром Краязнаўчага таварыства, працаваў над зборам матэрыялаў для стварэння Краязнаўчага музея. Пасля выхаду на пенсію ён большую частку свайго вольнага часу аддаваў краязнаўчай працы. У 1970-1980-я гг. ён перадаў калекцыю матэрыялаў, частка якой сёння экспануецца ў полацкіх музеях. А яго рукапісы "Полоцкая старина" і "Полоцк в ХХ веке" з'яўляюцца каштоўнай крыніцай ведаў аб гісторыі самага старажытнага горада Беларусі. У 2009 г. споўніцца 110 год з дня нараджэння Івана Пятровіча, 90 год з часу яго захаплення краязнаўствам. Да юбілейных дат супрацоўнікі музея плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў, каб яшчэ раз узгадаць імя аднаго з полацкіх даследчыкаў мінуўшчыны.

2155