Экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Беларусь — паэзія фарбаў Л. Шчамялёва»

Творы Леаніда Шчамялёва займаюць значнае месца ў выяўленчым мастацтве Беларусі. Дзякуючы свайму таленту, творчай сіле, жыццялюбству, любові да Радзімы, ён пакінуў у беларускім мастацтве дзясяткі твораў, у якіх апеў прыгажосць роднай хаты, беларускай зямлі і сваіх суайчыннікаў.

Падчас экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі "Беларусь – паэзія фарбаў Л. Шчамялёва" навучэнцы сярэдняй школы №71 даведаліся пра падзеі, якія паўплывалі на творчасць Л.Д. Шчамялёва, вызначылі стылявыя характарыстыкі і сэнсавую напоўненасць жывапісу майстра.

У экскурсійную праграму "Беларусь-паэзія фарбаў Л. Шчамялёва" уваходзіць фільм "Нараджэнне колеру" пра жыццё і творчасць Л.Д. Шчамялёва, займальныя квэсты і рэбусы, чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры – усё гэта найбольш ярка раскрывае прыгажосць нашай краіны і людзей у творчасці мастака, спрыяе фармаванню павагі да культуры свайго народа і выбітным людзям мастацтва.

Запісвайцеся на новыя інтэрактыўныя экскурсіі ў Гарадскую мастацкую галерэю твораў Л.Д. Шчамялёва! Чакаем вас!

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

(017) 342 24 26

590