Канікулы? Пара ў музей!

Восеньскія канікулы – час крыху адпачыць ад вучобы. Між іншым, многім хлопчыкам і дзяўчынкам Любанскі музей народнай славы дапамог зрабіць гэты адпачынак больш цікавым і карысным. Так, тры групы Любанскай сярэдняй школы № 1 і  Забалацкай сярэдняй школы  наведалі выставу “Лясное рэха”, дзе даведаліся шмат новага пра лясную скульптуру і людзей, якія ёю захапляюцца.

Дзве групы навучэнцаў  гімназіі № 1 г. Любань і група вучняў са Стараюрковіцкай сярэдняй школы высвятлялі, якім бы быў “Адзін дзень з жыцця дагістарычнага хлопчыка” - так называецца гульня, што праводзяць супрацоўнікі музея ў стацыянарнай экспазіцыі “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”

Вучні Соснаўскай сярэдняй школы № 1 наведалі музей, каб даведацца пра падзеі, якія адбываліся на Любаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра той магутны партызанскі рух, якім быў ахоплены наш раён. Вучні Урэцкай сярэдняй школы № 1 у час канікул здзейснілі паездку на мемарыяльны комплекс “Востраў Зыслаў”

632