Лекцыя: «Шлях рэвалюцыянера. Адна з вуліц Лунінца названа імем І.Е. Любімава»

68 разоў адзначала наша краіна дзень свайго нараджэння. І чым больш праходзіць гадоў, дзесяцігоддзяў, якія аддзяляюць нас ад гераічных рэвалюцыйных дзён Кастрычніка 1917 года, тым усё больш велічна прадстае перад намі бессмяротны подзвіг людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё барацьбе за светлыя ідеалы камунізму.

Да ліку такіх верных ленінцаў адносіцца Ісідор Еўсцігнеевіч Любімаў, імя якога непарыўна звязана з рэвалюцыйнымі падзеямі ў Лунінцы.

Працоўныя нашага раёна могуць ганарыцца тым, што верны сын ленінскай партыі, актыўны ўдзельнік трох рэвалюцый І.Е. Любімаў – заснавальнік Лунінецкай партыйнай арганізацыі.

І.Е. Любімаў нарадзіўся 13 мая 1882 года ў сям`і беднага селяніна вёскі Старышчава Кастрамской губерні. У 1899 годзе паспяхова закончыў трохгадовую навучальную ўстанову, якая рыхтавала памочнікаў настаўніка школ пачатковай граматы.

Рэвалюцыйная дзейнасць юнака пачалася з 1900 года, пасля таго, як ён атрымаў назначэнне ў земскую школу вёскі Дзеравенькі Кастрамской губерні. Тут выпадак звёў яго з вопытнымі рэвалюцыянерамі.

У 1902 годзе І. Е. Любімаў уступіў у члены РСДРП. Да 1906 года ён становіцца прафесіянальным рэвалюцыянерам. У 1907 годзе- дэлегат V  (лонданскага) з`езда РСДРП, дзе ўпершыню сустрэўся з Уладзімірам Ільічом Леніным. З 1915 года, пасля адбыцця чатырохнадовай ссылкі, Ісідор Еўсцігнеевіч нвкіроўваецца партыяй у Беларусь. У Мінску ён  уладкоўваецца на работу ў саюз земстваў і гарадоў у якасці служачага. Партыя даручыла яму арганізоўваць прапагандысцкую работу ў арміі і тыле.

Неўзабаве вопытнага рэвалюцыянера накіроўваюць у мястэчка Лунінец для стварэння падпольнай бальшавіцкай групы з ліку рабочых чыгуначнай станцыі, салдат воінскіх часцей царскай арміі і мясцовага насельніцтва. Гэтае месца было выбрана не выпадкова. Ужо год, як ішла першая сусветная вайна. Немцы занялі Пінск і Баранавічы. Лунінец жа застаўся свабодным прыфрантавым мястэчкам, дзе было шмат войск.

У Луніннцы І.Е. Любімаў згуртаваў вакол сябе рэвалюцыйна настроеных рабочых, салдат, служачых і ў 1915 годзе стварыў нелегальную партыйную арганізацыю. Была наладжана моцная сувязь з Маскоўскі камітэтам РСДРП.

Лунінецкая падпольная большавіцкая арганізацыя, у далейшым пераўтвораная ў Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзейнічала да кастрычніцкіх падзей 1917 года.

У сваёй кнізе “Лютый на Заходнім фронце і Мінскі Саўдэп” І.Е. Любімаў пісаў: “Хутка, як маланка, разнеслася па фронце вестка аб здзейсненай у Петраградзе рэвалюцыі. Радасна і амаль без ніякага замяшання яна прымалася ўсюды. Толькі ў некаторых глухіх частках фронту ваеннае начальства спрабавала схавацьяе на некалькі дзён… Мы, старыя рэвалюцыянеры, чакалі выбуху, можна сказаць, з дня на дзень. Толькі напярэдадні атрымання вестак аб перавароце наша сацыял-дэмакратычная група ў Лунінцы абмяркоўвала пытанне, дзе лепш для рэвалюцыі выкарыстаць сілы: на фронце, сярод салдат, ці ў рабочых цэнтрах унутры Расіі. Хаця і слаба, але ўсе ж сярод старых партыйных сацыял-дэмакратаў, раскінутых па фронце, сувязі і партработа падтрымліваліся. Час ад часу арганізоўваліся невялікія сходы, абмяркоўваліся розныя пытанні, заслухоўваліся паведамленні ад прыехаўшых таварышаў з Масквы, часам атрымлівалася з Масквы літаратура…

У 1915 і 1916 гадах я прывозіў літаратуру з Масквы ад таварыша Смідовіча. Некалькі разоў арганізоўваліся сходы Фрунзе, мною і інш. У Івенцы, Лунінцы, Мінску.

Пры атрыманні у Мінску весткі аб перавароце аднымі з першых пачалі збірацца служачыя земсаюза, дзе было многа старых партыйных работнікаў. Я, прыімчаўшы з Лунінца, папаў ужо на другі сход, дзе прысутнічала некалькі салдат і рабочых. Тут жа нам было вырашана на наступны дзень назначыць сход для арганізацыі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў”.

Выбары ў Мінскі Савет закончыліся 4 сакавіка. І.Е. Любімаў быў абран намеснікам старшыні Савета, а хутка стаў і старшынёй яго.

Пасля ад`езду ў Мінск Ісідор Еўсцігнеевіч перадаў кіраўніцтва Лунінецкай падпольнай арганізацыяй вопытнаму рэвалюцыянеру-канспіратару Андрэю Іванавічу Таганаву.

Савецкая ўлада на тэрыторыі Пінскага ўезда, цэнтрам якога быў Лунінец, была ўстаноўлена 28 кастрычніка (10 лістапада па новаму стылю) 1917 года.

У Беларусі І.Е. Любімаў працаваў да канца жніўня 1917 года. Па ўказанню ЦК партыі ён прыезджае ў Івана-Вазнясенскі край, дзе быў актыўным удзельнікам устанаўлення Савецкай улады.

У гады грамадзянскай вайны – член Рэвваенсавета Туркестанскага фронту. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны І.Е. Любімаў поўнасцю аддаецца вырашэнню задач аднаўлення народнай гаспадаркі. Партыя накіроўвае яго на самыя адказныя ўчасткі. Загатаваны праслоўлены бальшавік займае такіе пасты, як старшыня эканамічнага Савета сярэднеазіяцкіх рэспублік, старшыня Массавета, член Прэзідыума ВСНГ (Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі), старшыня праўлення Цэнтрасаюза, намеснік наркома знешняга і ўнутранага гандлю СССР, гандлёвы прадстаўнік у Германіі, кіраўні гандлёвага прадстаўніцтва і знешняга гандлю СССР у Еўропе, нарком лёкай прамысловасці СССР.

І.Е. Любімаў быў дэлегатам III, IV, VI, XIV i XVI Усерасійскіх з`ездаў, быў дэлегатам Х з`езда партыі. На XIV з`ездзе выбіраўся кандыдатам у члены ЦК, а на XV, XVІ і XVІІ з`ездах партыі – членам ЦК.

Жыццё вернага сына нашай Радзімы трагічна абарвалася 21 лістапада 1937 года. Яно з`яўляецца яркім прыкладам вернага служэння справе Ленінскай партыі. Імя І.Е. Любімава ўвекавечана ў назвах вуліц у Мінску, шэрагу гарадоў Іванаўскай і Кастрамской абласцей і ў нашым горадзе Лунінцы.

Крыніца: Н. Казанкова. Ленінскій шлях. № 141.  Ад 7 лістапада 1985 года.

574