«Гасцім» у князя Усяслава

Штогод у лістападзе ў Краязнаўчым музеі Полацка праходзіць серыя музейна-педагагічных заняткаў па тэме «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч» у рамках праграмы «Мой горад» (ч. II). Увосень 2022 г. заняткі наведвалі навучэнцы чацвёртых класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 10 ім. У.М. Азіна г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2». Яны знаёміліся з адной з найцікавейшых старонак старажытнай полацкай гісторыі – часам праўлення князя Усяслава Брачыславіча. «Падарожнічаючы» ў часе, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат новага пра жыццё палачан у другой палове XI стагоддзя. Асабліва здзівіла школьнікаў «сустрэча» з самім князем у яго «палатах», дзе гасцінны гаспадар распавёў аб сабе, аб сваёй сям'і і аб паходжанні яго знакамітай мянушкі. Атрыманыя веды школьнікі змаглі замацаваць у ходзе гульні «Адкажы першым». Заняткі пакінулі прыемныя ўражанні ва ўсіх яго ўдзельнікаў.

553