Гасцёўня «У коле сяброў»

Сёння, напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, у Дзятлаўскім музеі прайшла творчая гасцёўня "У коле сяброў", на якой супрацоўнікі музея прымалі гасцей з ЦСАН. Галоўны захавальнік музея Ірына Якаўчык расказала гасцям пра майстэрства беларускіх жанчын: ткацтва, вышыўку, тэхніку рэшэлье. Размовы пра жыццё і цікавыя хобі прысутных прайшлі за кубкам гарбаты.

521