V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

3-4 снежня 2022 г. Мінску адбыўся V Нацыянальны форум" Музеі Беларусі”. Тэма форуму гэтага года - " Музей. Спадчына. Памяць".

ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” сумесна з Валожынскім краязнаўчым музеем падрыхтавалі праект “Скарбы зямлі Валожынскай”. На прэзентацыйнай пляцоўцы  была прадстаўлена інфармацыя пра традыцыйныя рамёствы – ганчарства і ткацтва паясоў, працаваў ганчар Алег Капуста і майстар па ткацтву. Ля павільёна было шмат людзей, якія не толькі захапляліся працай майстроў, а і самі спрабавалі далучыцца да рамяства.

 На форуме мы яшчэ раз падкрэслілі, што музей зберагае спадчыну продкаў, каб памятаць і перадаць нашчадкам.

572