«Тыдзень Памяци»

У "Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі" прайшоў тыдзень памяці ахвяр халакоста. 7 снежня была праведзена лекцыя "Лагістыка генацыду", прысвечаная тэме эксплуатацыі і знішчэння насельніцтва Навагрудка ў перыяд акупацыі нацысцкай Германіяй 1941-1944 гг. 8 снежня ў Музеі Яўрэйскага супраціўлення, на месцы якога знаходзілася Навагрудскае гета, ушанавалі памяць яго вязняў. Каля Сцяны Памяці прайшла цырымонія ўскладання кветак і запальвання лампадак. 9 снежня Сярэдняя школа №5 г. Навагрудка наведала мерапрыемства "Рэквіем памяці", прысвечанае яўрэям, забітым у вёсцы Скрыдлева. На мерапрыемстве быў прэзентаваны мультыплікацыйны фільм "Дзвесце крокаў да жыцця", створаны ў рамках праекта "Яўрэйскі супраціў у Другой сусветнай вайне" падлеткамі з Беларусі, Германіі і Расіі. У аснове сюжэту ляжыць рэальная гісторыя 14-гадовага Джэка Кагана, які апынуўся ў Навагрудскім гета. Джэку Кагану ўдалося без пальцаў на нагах бегчы праз тунэль даўжынёй 200 метраў.

Азнаёміцца з мультфільмам можна па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=0iWoEbpyYiA.

548