Падарункі да Дня нараджэння

Дзень нараджэння – добрая нагода дарыць падарункі! А дзень нараджэння геніяльнага беларускага паэта – нагода ў квадраце ці ў кубе!

9 снежня 1891 года – нарадзіўся Максім Багдановіч, будучы класік беларускай літаратуры. І таму штогод, у гэты дзень супрацоўнікі музея паэта сустракаюць гасцей, ускладаюць кветкі да помніка, праводзяць імпрэзы і… прымаюць падарункі.

Цёплыя стасункі звязваюць багдановічаўцаў з нашчадкамі яшчэ аднаго беларускага генія – Якуба Коласа. Унучка пісьменніка Марыя Міцкевіч ужо не раз здзіўляла нас каштоўнымі падарункамі да дня нараджэння М.Багдановіча.

Парадавала Марыя Міхайлаўна супрацоўнікаў музея Максіма Багдановіча і ў гэты раз. Фонду музея папоўняцца рэдкімі выданнямі – экзэмплярамі газеты “Беларускі час” (ЗША). У газетах змешчаны грунтоўныя артыкулы, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка, святочным імпрэзам у гонар нараджэння беларускага паэта, якога шануюць па абодва бакі Атлантычнага акіяну.

607