Нашы знакамітыя землякі: натхняла беларуская зямля

Нашы знакамітыя землякі

Натхняла беларуская зямля

У снежні споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння паэта Яўгена Мацвеева з Наваельні - чалавека, пацалаванага Богам, урача, разьбяра, сцэнарыста і пастаноўшчыка, кіраўніка самадзейнага тэатра. Але найперш паэта, майстра слова. Яго лірыка прываблівае душы землякоў зноў і зноў, гучыць лёгкай мелодыяй нябеснай песні вечнасці.

Перада мною на стале сем зборнічкаў Яўгена Мацвеева. Сем жамчужын, нанізаных на сярэбраную павуціну часу. Невялічкія, кожны змесціцца на далоні. Сем выпушчаных на волю стрэл, кожная з якіх трапіла ў чыёсьці сэрца і разварушыла, растрывожыла нешта светлае, добрае, чалавечае. А інакш і быць не магло, бо пісаліся вершы так, як дыхалася і адчувалася, як жылося і марылася. Дзіўны чалавек, неспасцігнуты і сёння, творца і лекар, лекар цел і душ.

Прарок і фантазёр, прыклад вышыні чалавечага духу і моцы.

У пачатку снежня Яўгену Мацвееву споўнілася б 80. Усяго толькі 80. А яго няма з намі ўжо дванаццаць гадоў. Няма чалавека, але засталася яго душа, чулая, светлая, сціплая, высокая. Засталася ў вершах.

Гартаю старонкі зборнікаў Яўгена Мацвеева, напісаныя па-руску. Высокай, дасканалай, адшліфаванай літаратурнай мовай. А ў радках лаўлю любоў да Беларусі, Наваельні, нашага лесу, рэчкі, народа, мовы. І мімаволі ўзнікае думка: жывучы шмат гадоў на Беларусі, немагчыма было не пранікнуцца яе духам, святлом, фарбамі, яе паветрам. А як бы гучалі вершы Яўгена Аляксеевіча па-беларуску? Ён не валодаў нашай мовай, але з вялікай павагай ставіўся да яе, запамінаў прыгожыя словы, выкарыстоўваў часам у сваіх радках. Ёсць у паэта і верш, прысвечаны беларускай мове, што змешчаны ў першым зборніку “Пакажа сэрца мне дарогу”. Захацелася перакласці яго на беларускую мову. А што атрымалася, мяркуйце самі.

Белорусский язык

Белорусский язык- «беларуская мова»,
Голос предков-славян я в тебе узнаю.
Так чарует твоё первородное слово,
Будто вещие гусли о чём-то поют.
Может быть, о твоей вековечной неволе
Иль от крови и слёз почерневшей земле.
И горела она, и стонала от боли,
Но осталась жива, все смогла одолеть.
Грабил запад не раз, лезли орды с востока,
Гнули власти, нужда и невежества груз.
Но не сломлен народ - в братстве силы истоки.
Точно сказочный дуб наша Белая Русь.
Так о чём же грустят эти вещие гусли?
Славный, древний язык, ты так редко звучишь…
Или с аистом вместе, по-здешнему – с «буслом»,
Улетел в глухомань, где криницы-ключи?
Даже дуб вековой с богатырской осанкой,
Но без прочных корней может буря сломать.
Не эфирный «пясняр» должен петь «калыханку»,
А согласно заветам - заступница-мать.

Беларуская мова

Белорусский язык- “беларуская мова”,
Голас продкаў-славян я ў табе пазнаю
Так чаруе тваё першароднае слова,
Як прарочыя гуслі пра нешта пяюць.
Можа быць, пра адвечную долю-нядолю
Ці ад слёз і крыві пачарнелы прастор.
І гарэла яна, і стагнала ад болю,
Ды жывая ізноў, усё змагла перажыць.
Захад скрозь рабаваў, лезлі орды з усходу,
Гнулі ўлады, нядоля і невуцтва груз.
Не зламаны народ- у брацтве сілы вытокі.
Быццам казачны дуб наша Белая Русь.
Дык аб чым жа сумуюць прарочыя гуслі?
Мова спеўная, у вуснах так рэдка гучыш.
Або з “аистом» разам, па-тутэйшаму з “буслам”
Паляцела ў глухмень, дзе крыніцы-ключы?
Нават дуб векавы з валатоўскай выправай
Без трывалых асноў можа бура зламаць.
Не эфірны “пясняр” мусіць пець “калыханку”,
А святы запавет з вуснаў маці гучаць.

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага краязнаўчага музея

528