Акцыя «Ялінка гісторый»

Арганізатар акцыі ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей” і галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца ўсе дзяржаўныя музеі Мінскай вобласці.

Для ўдзелу ў акцыі-конкурсе ўсім ахвочым неабходна да 27 снежня 2022 года прынесці ў наш музей навагоднюю цацку з цікавай гісторыяй, запісанай на папяровай аснове ў форме ялінкавага шара і ўпрыгожыць музейную ялінку. Сфатаграфавацца з цацкай і расповедам каля ялінкі.

Аўтар самай цікавай гісторыі будзе ўзнагароджаны граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама і памятным сувенірам. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 13 студзеня 2023 года.

Тэлефон для даведак: (17) 517 76 11. Званкі прымаюцца з 9.00 да 17.30 штодня, акрамя панядзелка

518