Мітынг памяці каля помніка Іосіфу Філідовічу

Сёння, 16 снежня, каля помніка Іосіфу Юр'евічу Філідовічу ў Дзятлаве адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю з дня гібелі героя-земляка. Мітынг завяршыў тыдзень памяці, які праходзіў на Дзятлаўшчыне і быў прымеркаваны да гадавіны трагічных падзей на нашай малой радзіме: трагедыі спаленых вёсак Дзятлаўшчыны, ліквідацыі Дварэцкага гета і дня смерці партызанскага сувязнога Іосіфа Філідовіча. Вечная памяць героям вайны!

514