Удзельнікі праекта «Бум!-Ага!» адзначылі Дзень маці

Адно з самых цудоўных святаў года — гэта Дзень маці, калі ў нас ёсць магчымасць яшчэ раз сказаць важныя словы самаму галоўнаму чалавеку ў жыцці. Не дзіўна, што кастрычніцкая сустрэча ўдзельнікаў інклюзіўнай творчай лабараторыі «Бум!-Ага!» была прысвечана менавіта гэтаму дню. Для ўвасаблення слоў удзячнасці матулям арганізавалі студыю падарункаў «Папяровыя сакрэты» і падрыхтавалі свае сюрпрызы. Для самых любімых і блізкіх людзей стваралі «салодкія» паштоўкі з цукеркамі, што маюць гаворачыя назвы. Хтосьці параўнаў мілую маму з далікатным «Рамонкам» ці вытанчанай «Лілеяй», а хтосьці — з запаслівай «Вавёрачкай». Якія выдатныя словы гучалі ў адрас мам!

Праект рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 г. з апісаннем праекта і рэалізаванымі мерапрыемствамі больш падрабязна можна азнаёміцца тут.

390