«Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню»

22 снежня 2022 г. загадчык Краязнаўчага музея Полацка І.П. Воднева прыняла ўдзел у мерапрыемстве па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, будуем будучыню», якое праходзіла на пляцоўцы УА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка» ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа актыўнага грамадзяніна». Навучэнцы 9-га класа ўзгадалі пра патрыятычныя акцыі і навуковыя форумы, у якіх бралі ўдзел на працягу года, пра маладзёжныя праекты, прымеркаваныя да юбілейных падзей 2022 года. У другой частцы сустрэчы Ірына Пятроўна пазнаёміла юнакоў і дзяўчат і іх педагогаў з найбольш папулярнымі формамі культурна-адукацыйнай работы з маладзёжнай аўдыторыяй, якія сёння прапануюць музеі НПГКМЗ, а таксама спынілася на асаблівасцях работы навучэнцаў у рамках навукова-даследчай дзейнасці.

632