Завяршылася рэалізацыя праекта «Бум!–Ага!»

У снежні адбыліся апошнія мерапрыемствы праекта «Інклюзіўная творчая лабараторыя "Бум!–Ага!"». Праект быў прапанаваны ў 2021 г. аўтарам – загадчыкам Музея беларускага кнігадрукавання Славінай Гаўрылавай – і падтрыманы Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўленне праекта стала магчымым дзякуючы гранту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2022 г.  За гэты год у рамках праекта для яго ўдзельнікаў – наведвальнікаў Аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў г. Полацка – праведзена звыш 20 разнастайных майстар-класаў, сустрэч з цікавымі людзьмі, наведванняў музеяў і г.д.

Праца творчай лабараторыі завяршылася крэатыў-праектам «Папяровыя ўзоры» па вырабе навагодняга дэкору. Папера, так сталася, вельмі прыдатны матэрыял для стварэння ёлачных упрыгожванняў. Усе яны атрымаліся вельмі рознымі, але ж і аўтары – таленавітыя творцы!

Вынікі адыходзячага года ўдзельнікі праекта падвялі падчас прэзентацыі фільма аб праекце «Што нас яднае» і ў дыялогавым салоне «Універсальная папера». Усе смела расказвалі пра свае ўражанні ад працы лабараторыі і гатоўнасць працягваць такія сустрэчы і ў наступным годзе.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 г. з апісаннем праекта і рэалізаванымі мерапрыемствамі больш падрабязна можна азнаёміцца тут.

529