Помнікі Міцкевічу ў свеце — Грымайлаў (Украіна)

Грымайлаў (укр. Гримайлів) - пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткоўскім раёне Тарнопальскай вобласці ва Украіне. Насельніцтва складае 1814 чалавек (2020 г.).

Помнік Адаму Міцкевічу быў адчынены тут у 1898 годзе да 100-годдзя з дня яго нараджэння. (У той час мястэчка было ў складзе 1-й Рэчы Паспалітай). Помнік створаны ў выглядзе каменнай сцяны з металічным медальёнам з выявай Міцкевіча і памятнай дошкай наверсе. Побач з ім у той час было пасаджана дрэва пад назвай Ясень Міцкевіча. На самым вялікім камені, замураваным у сцяну помніка, высечаны надпіс: Дрэва Адама Міцкевіча. 1898. Унізе – камень з надпісам, які інфармуе аб пасадцы "Ясеня Міцкевіча".

478