Кніга пра літаратурную Навагрудчыну

Нядаўна выйшла з друку кніга пра літаратурную Навагрудчыну.

Анатацыя да кнігі - "У кнізе «Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі» чытача чакае пазнавальнае падарожжа па старажытным Навагрудскім краі. Пад адной вокладкай — сустрэчы з класікамі і сучаснікамі, якія плённа працуюць у прыгожым пісьменстве. З Навагрудкам і Навагрудчынай паяднаны Адам Міцкевіч, Вінцэсь Каратынскі, Ядвігін Ш., Якуб Колас, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, Мікола Нікалаеў, Мікола Гайба, Таццяна Яцук, Святлана Кошур і шмат хто яшчэ.

Кніга адрасуецца навучэнцам і настаўнікам агульнаадукацыйных школ, гімназій, студэнтам і выкладчыкам універсітэтаў, усім, хто нераўнадушна ставіцца да роднага слова, да гісторыі беларускай літаратуры.

Фармат кнігі:70×1001/16. Год выдання: 2023. Колькасць старонак: 224. Кошт з ПДВ: 46,51 руб. Пераплёт: цвёрды.

Набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

482