«Ай калядачкі, вы на дуб на дуб»

Здаўна нашыя продкі адзначалі зімовыя святы пачынаючы ад Раства па грыгарыянскім календары і завяршаючы Вадохрышчам па юльянскім. Увесь святочны час суправаджаўся разнастайнымі абрадамі і традыцыямі. У розных кутках і рэгіёнах Беларусі – сваімі.

21 студзеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць запамінальна адзначыць завяршэнне Калядаў імпрэзай “Ай калядачкі, вы на дуб на дуб”.

Абрад усцягвання Каляды на дуба – надзвычай цікавая лакальная традыцыя. Яна з’яўляецца своеасаблівым абрадавым завяршэннем святочнага перыяда ў беларусаў. Распаўсюджаны абрад на ўсходзе Міншчыны і захадзе  Магілёўшчыны. Самы вядомы абрад “Цягнуць Каляду на дуба” ў вёсках Бярэзінскага раёна мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

У праграме мерапрыемства:

  • лекцыя, прысвечаная гэтаму ўнікальнаму абраду, яго зместу і сэнсу;
  • спеўна-танцавальная імпрэза, дзе можна будзе пачуць беларускія народныя калядныя песні, інструментальную музыку і патанцаваць даўнія танцы, якія танцавалі нашыя продкі.

Пачатак: 16:00 – лекцыя; 17:30 – спеўна-танцавальная праграма.

Кошт білетаў:

8 руб. – на ўвесь час мерапрыемства;

5 руб. – на лекцыю;

5 руб. – на спеўна-танцавальную праграму.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/320770 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

653