Васіль Шаранговіч — ілюстратар твораў Адама Міцкевіча (да дня нараджэння)

14 студзеня - 84 гады з дня нараджэння Васіля Пятровича Шаранговіча (1939-2021 гг.) - беларускага графіка, педагога. Нарадзіўся ў вёсцы Качаны Мядзельскага раёна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1967 па 1998 год выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. З 1989 да 1997 года быў рэктарам гэтай навучальнай установы. З 1997 па 2009 год быў дырэктарам Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. З'яўляецца народным мастаком Беларусі, заслужаным дзеячам мастацтваў, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР.

Акрамя жывапісу таксама актыўна займаўся ілюстраваннем літаратуры - кніг Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аляксея Талстога, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Гарэцкага і іншых.

Яго графічнымі працамі аформлена кніга твораў Адама Міцкевіча "Зямля навагрудская, краю мой родныя…". У 1998 г. стварыў 37 акварэльных ілюстрацый да паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”.

Цікавы момант аб творчай манеры мастака - свае карціны ён пісаў правай рукой, а вось графіку - левай.

524