Персанальная выстаўка А. Кардаша «Пошук формы. З любоўю да роднай зямлі»


Кардаш Анатолій Аляксандравіч нарадзіўся 11.08.1956 г. у г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у шэрагах ваенна-марскога флота.

Пасля службы скончыў юрыдычны факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у органах пракуратуры, іншых дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях. Цяпер пражывае і займаецца творчасцю ў г.п. Наваельня.

Жывапісам займаецца з 20 сакавіка 1989 года. За гэты час стварыў больш за 300 работ. Асноўны напрамак у жывапісе - беларускі імпрэсіянізм.

З 2018 года займаецца стварэннем вырабаў з гліны на падставе тэхналогій ХІХ стагоддзя. Вырабляе экалагічна чысты посуд.

358