Музейны занятак «Беларускі традыцыйны касцюм»

На мінулым тыдні ў дзіцячых садах № 2, 6, 8 г. Шклова супрацоўнікі нашага музея правялі тэматычныя заняткі пад назвай "Беларускі народны касцюм". Падчас заняткаў дзеці даведаліся пра гісторыю і цікавыя факты пра наш традыцыйны касцюм, змаглі пакратаць і прымерыць некаторыя яго элементы; таксама дзеці пагулялі ў народныя гульні. У завяршэнні заняткаў для выхаванцаў быў падрыхтаваны майстар-клас, падчас якога яны змаглі стварыць уласны макет народнага касцюма.

491