Часовая выстава «Мой родны кут»


Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” прэзентуе часовую выставу, прысвечаную творчасці Валерыя Юзвука “Мой родны кут”. У выставачнай зале прадстаўлены дваццаць жывапісных работ, створаных аўтарам у розныя часы яго творчага шляху. Тут можна пабачыць і царкву Марыі Магдаліны, напісаную ў 1993 годзе, і нацюрморты з кветкамі, і аўтапартрэт, і незавершаны эцюд з царквой, які можна лічыць адной з апошніх работ мастака перад адыходам у іншы свет.

275