Творчая сустрэча (Навагрудак)

13 - пятніца - :-) - жніўня 2010 г. у музеі адбылася творчая сустрэча журналістаў Беларускага тэлебачання Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева з жыхарамі Навагрудка..
Яны - аўтары шырокавядомых шматсерыйных дакументальных тэлефільмаў з цыкла “Эпоха” пра Еўфрасінню Полацкую, Тадэвуша Касцюшку, Адама Міцкевіча, Марка Шагала і іншых.
Шырокую вядомасць ва ўсім свеце мае іх фотаальбом “Спадчына Беларусі” за які аўтары сталі лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2005 г.). У 2009 г. імі выдадзены фотаальбом “Скарбы Беларусі”, які аўтары падаравалі нашаму музею.
Цяпер А.Аляксееў і А.Лукашэвіч з’яўляюцца намінантамі на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

2324