"Дарога да сонца"

"Дарога да сонца" - такую назву даў сваей выставе мастак з Маладзечна Генадзь Селядец.

Таленавіты мастак, член супольнасці прафесійных мастакоў горада Маладзечна і раёна, якая дзейнічае пры рэспубліканскім Саюзе мастакоў, сур'ёзна стаў займацца фатаграфіяй яшчэ 15 гадоў таму назад. Цяпер яго работы захапляюць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, застаўляюць затрымацца, задумацца - для чаго існуе прырода і якое наша месца ў кругавароце падзей. На жаль час выставы заканчваецца. Але яшчэ могуць паспець іўяўчане пабачыць непаўторны цуд затрыманага імгнення, які належыць мастаку-фатографу Генадзю Селядцу.

2217