Міжнародны круглы стол

9 жніўня 2012 г. супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у рабоце Міжнароднага круглага стала: “Актуальныя праблемы мемарыяльных музеяў. Традыцыі і наватарства ў іх развіцці і дзейнасці”.

Дырэктар музея выступіў з паведамленнем аб выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці Дома-музея Адама Міцкевіча, пад час якого быў прадэманстраваны віртуальны 3Д тур па музею.

Пасяджэнні круглага стала адбыліся ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (г.Мінск). Удзельнікамі былі дырэктары і супрацоўнікі літаратурных музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.

1255