Лепшыя кнігі Беларусі - 2012.


З 1 лютага 2014 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання распачынае працу выстава «Лепшыя кнігі Беларусі - 2012», на якой прадстаўлены кнігі-лаўрэаты LI Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Выстава з'яўляецца для Музея беларускага кнігадрукавання традыцыйнай, паколькі ўжо на працягу больш чым дваццаці гадоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь штогод перадае Музею калекцыю выданняў, якія сталі лаўрэатамі Нацыянальнага (да 2007 года – Рэспубліканскага) конкурсу «Мастацтва кнігі».

Выстава размяшчаецца на другім паверсе музея і з'яўляецца лагічным працягам пастаяннай экспазіцыі першага паверха, дзе Вы зможаце пазнаёміцца з вытокамі ўзнікнення кнігі ў старажытнасці і гісторыяй беларускага кнігадрукавання. Такім чынам, яна дапамагае скласці цэласнае ўяўленне пра кніжную справу на Беларусі.

Выстава працуе да 13 мая 2014 года.
Шчыра запрашаем!

147