ІНСТРУКЦЫЯ аб правядзенні нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
28.05.2012 № 29

ІНСТРУКЦЫЯ аб правядзенні нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”

1. Дадзенай Інструкцыяй вызначаецца парадак арганізацыі і правядзення нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі” (далей – форум), прадугледжанага Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2010 г. № 1905 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 11, 5/33091).
2. Форум праводзіцца ў мэтах падтрымкі музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, стымулявання творчых ініцыятыў, заахвочвання музейных работнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей, прыцягнення ўвагі шырокіх колаў грамадства да шматграннасці музейнай дзейнасці.
3. Форум праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры) сумесна з абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі ў 2012 і 2014 гадах. Месца і тэрмін правядзення форуму вызначаюцца Міністэрствам культуры.
4. Міністэрства культуры зацвярджае склад арганізацыйнага камітэта форуму (далей – аргкамітэт).
5. Аргкамітэт зацвярджае графік падрыхтоўкі і праграму форуму, эскізы афармлення вядучых прэзентацыйных пляцовак, сімволіку, фарміруе спіс удзельнікаў форуму, разглядае пытанні запрашэння міжнародных экспертаў, вырашае іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем форуму.
6. У рамках форуму праводзяцца: прэзентацыя экспазіцыі форуму, конкурс “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю” (далей – конкурс), навукова-практычныя семінары, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы.
7. Тэрмін правядзення конкурсу вызначаецца Міністэрствам культуры.
8. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца не менш чым за месяц да пачатку яго правядзення на афіцыйным сайце Міністэрства культуры, у газеце “Культура”, у глабальнай сетцы Інтэрнэт і павінна змяшчаць звесткі аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых матэрыялаў, парадку і тэрміне аб’яўлення вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
9. Удзельнікамі конкурсу могуць быць музеі і галерэі Рэспублікі Беларусь (далей – удзельнікі).
10. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Гран-пры” – прысуджаецца аднаму ўдзельніку, які прадставіў лепшую экспазіцыю на форуме, лепшыя матэрыялы ў адной або некалькіх намінацыях;
тэматычныя – прысуджаюцца аднаму ўдзельніку па кожным тэматычным накірунку:
“Лепшае навуковае праектаванне экспазіцыі”;
“Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі”;
“Лепшая арганізацыя міжнароднай выстаўкі”;
“Лепшая арганізацыя выстаўкі з ўласных фондаў”;
“Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці”;
“Лепшае музейнае выданне”;
11. Для ўдзелу ў конкурсе яго ўдзельнікі да 1 верасня ўключана накіроўваюць у Міністэрства культуры заяўку з паметкай: “На конкурс”. Заяўка павінна ўтрымліваць звесткі аб намінацыі, у якой удзельнік жадае прымаць удзел.
Конкурсныя матэрыялы, прадстаўленыя пазней пазначанага тэрміну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення конкурсных матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелі адпраўшчыка.
12. Да заяўкі прыкладаюцца конкурсныя матэрыялы: канцэпцыя, DVD-дыск з фотазапісамі ці відэазапісамі, навуковыя публікацыі, рэцэнзіі і водгукі, іншыя матэрыялы, неабходныя для прэзентацыі ў намінацыі (сцэнарны план, праграма).
Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца на беларускай або рускай мове ў двух друкаваных экзэмплярах і версіі на электронным носьбіце (у запячатаным выглядзе).
Пры ўдзеле ў некалькіх намінацыях конкурсныя матэрыялы дасылаюцца па кожнай намінацыі асобна.
13. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца па выніках дзейнасці ўдзельнікаў, ажыццяўляемай у рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады, за апошнія два гады, якія папярэднічаюць даце пачатку конкурсу.
14. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні. Склад журы зацвярджаецца Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.
15. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
16. Пры вызначэнні пераможцаў конкурсу асноўнымі крытэрыямі з’яўляюцца: высокі прафесійны ўзровень работ; наяўнасць арыгінальных ідэй, інавацыйных падыходаў; папулярызацыя музейных прадметаў, музейных калекцый, нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей; прыцягальнасць музейнай дзейнасці для патэнцыяльных партнёраў з розных сфер дзейнасці; адметнасць прэзентацыйнай формы.
17. Вынікі конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму, дзе пераможцам уручаюцца дыпломы. Пры наяўнасці пазабюджэтных сродкаў пераможцам выплачваюцца грашовыя прэміі, уручаюцца прызы. Памер грашовых прэмій вызначаецца аргкамітэтам у залежнасці ад памеру наяўных пазабюджэтных сродкаў.
18. Інфармацыя аб выніках конкурсу размяшчаецца на працягу 10 дзён з дня абвяшчэння вынікаў конкурсу ў сродках масавай інфармацыі, указаных у пункце 8 дадзенай Інструкцыі.
19. Па выніках правядзення форуму арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі могуць быць устаноўлены за кошт пазабюджэтных сродкаў дыпломы і спецыяльныя прэміі у намінацыях:
“За вернасць прафесіі”;
“Лепшы кіраўнік музея”;
“Лепшы рэгіянальны музей”;
“Лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”.
20. Фінансаванне расходаў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем форуму, ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1109