Выстава "Святло Ікон"


З 22 кастрычніка па 30 лістапада ў музеі У.С. Караткевіча працуе выстава “Святло Ікон” мастачкі Ядзвігі Сянько з г. Маладзечна. На ёй прадстаўлены праваслаўныя і каталічныя іконы аўтара. Ядзвігай Сянько напісана больш за 1800 ікон і карцін на хрысціянскую тэматыку. Працы мастачкі можна ўбачыць у шматлікіх храмах, музеях , прыватных калекцыях Беларусі, а таксама за межамі краіны. Аўтар працуе ў жанры пейзажа і нацюрморта. Выстава суправаджаецца інфармацыйнымі матэрыяламі аб гісторыі паходжання экспануемых ікон.

96