Выстава "Музей елачных цацак"


З 18 лістапада 2014 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыўся ўнікальны праект, аналагаў якому яшчэ не было на тэрыторыі нашай краіны – "Музей елачных цацак".

Кожнае дзіця, якое наведае выставу зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя выставы пабудавана па прынцыпе чароўнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных елачных цацак з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён.

Унікальнасць гэтай выставы заключаецца не толькі ў падборы экспанатаў: у наведвальнікаў будзе магчымасць назіраць маленькі цуд – дэманстрацыю працэсу вытворчасці шкляной елачнай цацкі.

На выставе прадстаўлены рарытэтныя экспанаты: аўстра-венгерская шкляная ёлачныя цацка з Венскага каляднага балю дыяметрам больш за 450 мм, і дакладная копія цацкі, падараванай Папе Рымскаму украінскімі шкловыдзімальнікамі, і занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея. Больш падрабязна

216