«Заспявай мне на матчынай мове...»


Выстава «Заспявай мне на матчынай мове...» прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы – свята, якое было заснавана ў 1999 г. з мэтай абароны і захавання ўсіх моў свету і якое з 2000 г. штогод адзначаецца 21 лютага.
Вялікую працу па абароне і захаванню роднай мовы вядуць беларусы, якія па розных прычынах жывуць за межамі сваёй Бацькаўшчыны. Гэта прадстаўнікі беларускай дыяспары ў розных кутках свету.
Няпростая гісторыя Беларусі садзейнічала шматлікай эміграцыі беларусаў як на Захад, так і на Усход. Асабліва вялікая хваля эміграцыі назіралася ў пачатку ХХ ст. – у ЗША, Еўропу, Сібір. А потым шмат беларусаў пакінулі Радзіму ў час і пасля Другой сусветнай вайны. Большасць нашых суайчыннікаў досыць хутка асімілявалася ў іншых краінах, але многія з іх стварылі моцнае нацыянальна свядомае ядро беларускай эміграцыі.
Беларускія суполкі дзейнічаюць у Польшчы, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі, Чэхіі, Германіі, Аргенціне, Бельгіі, Ізраілі, у краінах былога СССР…
Беларуская эміграцыя выпускае кнігі, часопісы, газеты, стварыла бібліятэкі, музеі, архівы, дзе збіраюцца і захоўваюцца друкаваныя выданні, рукапісныя дакументы, якія складаюць важную частку агульнабеларускай культуры. На выставе прадстаўлены выданні беларускага замежжа.
Выстава працуе да 12 красавіка.
Запрашаем усіх жадаючых!

154