Фотавыстава Андрэя Мацура – візуальны ўспамін аб тых трагічных падзеях. Вайна і сусвет , чорнае і белае. Жыццё і смерць, святло і цень. Як паказаць крывавую драму стогадовай даўнасці? Сродкамі мастацкай фатаграфіі аўтар паспрабаваў перадаць свае перажыванні пры наведванні месцаў жорсткіх бітваў. У сценах ўмацаванняў і праёмах амбразур ён убачыў сілуэты і абрысы асоб воінаў, прызваных на бессэнсоўную бойню. Больш за год фатограф актыўна працаваў над тэмай. І яна не адпускае яго…
Аўтар выставы – малады фотамастак з Пастаў Андрэй Мацур. Ён з’яўляецца фатографам-аматарам, арганізатарам пастаўскага клуба "Светосила". Прымаў удзел у выставе "За дахамі месца". Аўтар 5 асабістых выстаў, арганізатар дзіцячых фотаконкурсаў у г.Паставы, Віцебскай вобласці.
На выставе таксама экспануюцца прадметы часоў Першай сусветнай вайны з фондаў Браслаўскага музейнага аб'яднання.
Адкрыццё выставы ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі 5 сакавіка 16.00