Выстава «Баявыя нагалоўі»


З 12 кастрычніка па 31 снежня 2015 года запрашаем усіх наведаць выставу «Баявыя нагалоўі засцерагальнага ўзбраення і харугвы Беларускіх зямель XI - XVII стст.», якая адбудзецца ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля.

На выставе можна ўбачыць шлемы, а таксама даспехі, дзіды і харугвы ХІ-XVII стст. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 экспанатаў. Вянцом экспазіцыі з'яўляецца рэканструкцыя шлема (які лічыцца страчаным) з вядомага гарнітура даспехаў Мікалая Радзівіла Чорнага сярэдзіны XVI ст., вырабленага знакамітым еўрапейскім майстрам Кунцам Лохнерам.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Больш падрабязна

87