Выстаўка «Ад іголкі да швейнай машынкі» (з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)


Спрадвеку ўменне жанчыны весці гаспадарку лічылася добрай якасцю і вялікай годнасцю жонкі, маці, захавальніцы сямейнага ачага. Таму ў выхаванні дзяўчынак вялікая ўвага надавалася майстэрству шыцця, вязання, вышыўкі. Гісторыя швейнага рамяства налічвае ўжо больш за 20 тысяч год. З цягам часу адзенне стала не толькі функцыянальным, але прыгожым і вытанчаным. Заўсёды людзі імкнуліся палегчыць сваю працу і ўдасканаліць існуючыя тэхналогіі.

Сёння швейнай машынай нікога не здзівіш, аднак 150 год таму назад гэта вынаходніцтва літаральна перавярнула жыццё вялікай колькасці людзей, якія былі занятыя ў сферы пашыву адзення і абутку.

Легендарныя швейныя машынкі "Зінгер", «Госшвеймашина», «Орша» і іншыя прадстаўлены ў выставачнай экспазіцыі «Ад іголкі да швейнай машынкі» ў Краязнаўчым музеі.

Першыя бытавыя і фабрычна-рамесныя, для хатніх і прамысловых патрэбаў, з ручным і нажным прывадам, з электрапрывадам і нават дзіцячыя…

Наведвальнікі выставы змогуць даведацца аб асноўных вытворцах швейных машын XIX-XX стагоддзяў, убачыць спадарожныя атрыбуты краўцоў (у тым ліку мужчынскае, жаночае і дзіцячае адзенне мінулых гадоў), ілюстрацыйны матэрыял па гісторыі моды і рэкламы.

Калі Вас цікавіць:
• Што агульнага паміж швейнай машынкай і англійскай шпількай?
• Якая сувязь паміж машынкай і першым хмарачосам у Нью-Ёрку?
• Што аб'ядноўвае швейную машынку са Статуяй Свабоды?
• Што звязвае швейную машынку і вінтоўку Вінчэсцера?

прыходзьце на выстаўку прадметаў з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Выстаўка працуе па адрасе: вул. Ніжне-Пакроўская, 11

191