Дэвіз форуму: “Разбураючы стэарэтыпы, пераадольваючы кансерватызм”
Сёння музей як сацыяльны інстытут з’яўляецца прасторай для распаўсюджвання культурных ініцыятыў, развіцця творчага патэнцыялу чалавека. Гэта – адкрытая і даступная пляцоўка для кожнага, незалежна ад яго поглядаў, сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці, ўзросту і нацыянальнасці. Музеі выконваюць ўсё большую ролю ў стымуляванні творчасці, адкрываючы магчымасці для індустрыі творчасці і культуры, для правядзення вольнага часу, тым самым спрыяючы матэрыяльнаму і духоўнаму дабрабыту людзей ва ўсім свеце.
У 2016 г. на Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” будуць прадэмастраваны лепшыя здабыткі беларускіх музеяў за апошнія два гады, іх творчы патэнцыял, здольнасць да пераменаў, пераадольвання стэарэтыпаў і кансерватызму, а таксама іх магчымасці да дыялогу, супрацоўніцтва і інавацый.
Канцэптуальныя аспекты мусяць быць адлюстраваны ў падрыхтоўцы асноўнай экспазіцыі форуму: яна павінна дэманстраваць інавацыйныя падыходы ў дзейнасці музея (выставачнай, адукацыйнай, захавальніцкай), альбо раскрываць новыя крэатыўныя праекты музея, яго здольнасць да міжкультурнага дыялогу, адкрытасці, інклюзіўныя магчымасці і стварэнне безбар’ернага асяроддзя. Дзелавая праграма таксама будзе адлюстроўваць тэму форуму.
У выпадку згоды на ўдзел у форуме просім пазначыць тэму Вашага выступлення па адрасе: kraimog@list.ru; mogetno@list.ru