Выставка "Обитель света" репродукций Н.К.Рериха

23.08.2017 10:00

23 жніўня ў сядзібе 19 стагоддзя Паклеўскіх-Козелл у н.п. Красны Бераг адкрылася выстава рэпрадукцый карцін сусветнавядомага рускага мастака Мікалая Рэрыха, прадастаўленая аддзяленнем Міжнароднага Цэнтра Рэрыхаў у Рэспубліцы Беларусь.

Як расказаў на адкрыцці прадстаўнік беларускага аддзялення Цэнтра Уладзімір Міхайлавіч Папоў, экспазіцыя складаецца больш чым з 45 рэпрадукцый лепшых карцін мастака Усяго ж за сваё жыццё ён напісаў каля 7 тысяч палотнаў, якія захоўваюцца як у дзяржаўных музеях, так і ў прыватных калекцыях амаль усіх краін Еўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Самая вялікая калекцыя знаходзіцца ў Маскве, у грамадскім Музеі імя М. К. Рэрыха, створаным яго малодшым сынам Святаславам.

Творчасць Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха прыраўноўваецца да творчасці тытанаў эпохі Адраджэння, — гаварыў, звяртаючыся да прысутных — работнікаў культуры, адукацыі і іншых грамадзян Жлобіншчыны, — У.М.Папоў. Мы ведаем яго не толькі як мастака, але і як філосафа, сцэнографа, пісьменніка, падарожніка, археолага, актыўнага грамадскага дзеяча.

На працягу ўсяго жыцця ён не стамляўся паўтараць, што для чалавецтва, нашага эвалюцыйнага развіцця вельмі вялікую ролю адыгрывае культура — гэта значыць, мастацтва. Таму так важна берагчы помнікі архітэктуры і жывапісу, як мага больш слухаць цудоўную музыку і паэзію.
На кожнай карціне закладзена мінулае, сучаснае і будучыня.

Дарэчы, рэпрадукцыі спецыяльна размясцілі ў храналагічным парадку — ад самых першых да апошніх работ мастака, каб можна было прасачыць не толькі яго творчасць, але і жыццёвы шлях, якія цесна пераплецены.

Так, напрыклад, на карціне “І мы нясем Свет” намалявана процэсія манахаў, выходзячіх з храма у змярканне. У іх далонях трымцяць малюсенькія агеньчыкі, якія з’яўляюцца сімвалам святла духоўнага. Манахаў быццам дабраслаўляе Маці Божая з немаўляткам. Н.К.Рэрых лічыў, што Свет прыйшоў у мір з нараджэннем Іісуса Хрыста і запаліў ліхтарык любві да бліжнега.

Магчыма, для кагосьці Мікалай Рэрых — чалавек свету, высокай адукаванасці і духоўнасці — стане прыкладам у творчасці і ў жыцці.





® а также