Выстава “Мінск 1917” (да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі)


Выстава «Мінск 1917» (да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі). Дом-музей І съезда РСДРП. г. Минск, 2017 г.

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" з 23 кастрычніка 2017 г. па 11 сакавіка 2018 г. будзе адкрыта экспазіцыя "Мінск 1917", якая прымеркавана да 100-годдзя кастрычніцкіх падзеяў у Мінску.

У 2017 годзе “Дом-музей I з'езда РСДРП” знаёміць наведвальнікаў з экспазіцыйным праектам, прысвечаным гісторыі горада ў рэвалюцыйны 1917 год.

Падзеі стогадовай даўнины мелі вялікае значэнне для жыцця грамадства ў цэлым, горада Мінска ў прыватнасці. Подчас наведвання экспазіцыі можна будзе азнаёміцца з тым, якім быў горад у час эпахальных перамен, аб яго грамадскім і палітычным жыцці.

У экспазіцыі “Мінск 1917” прадстаўлены прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

  • асабістыя рэчы ўдзельнікаў драматычных падзей першай паловы мінулага стагоддзя (фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі, узнагароды і інш);
  • ўзоры абмундзіравання германскіх і расійскіх войскаў (флоцкі касцюм, пікельхельм, фуражкі, раменныя прягі і г.д.);
  • перыядычныя выданні і агітацыйныя матэрыялы, якія выходзілі ў Мінску ў 1917 годзе, улёткі, плакаты, грашовыя знакі.

Кожны з наведвальнікаў таксама зможа непасрэдна дакрануцца на гісторыі, сфатаграфаваўшыся ў гістарычнай фотазоне, напісаўшы паведамленне на старых тэлеграфных бланках, або стаўшы "удзельнікам" дэманстрацыі і г.д.

Асаблівую значнасць экспазіцыі надасць факт прысутнасці на цырымоніі яе адкрыцця дэлегацыі кіраўніцтва Мемарыяльнага музея І з'езда Кампартыі Кітая. Заснаваны ў 1952 годзе ў Шанхаі, музей мае статус помніка культуры першачарговага значэння. Паміж Домам-музеем І з'езду РСДРП і мемарыяльным музеем І з'езда Камуністычнай партыі Кітая будзе падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве.


Дом-музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31а
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290-68-47
www.histmuseum.by
www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum

229