Прэзентацыя кнігі Вікенція Мароза “Перажытае-незабытае”


Прэзентацыя кнігі Вікенція Мароза «Перажытае-незабытае». Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура. г. Минск, 2017 г.

16 лістапада пройдзе прэзентацыя кнігі Вікенція Мароза “Перажытае-незабытае”.

Гэта кніга ўспамінаў, аповедаў і краязнаўства. У ёй аўтар, сябра Саюза беларускай моладзі, распавядае пра жыццё пад Польшчай, першыя Саветы, жыццё пад акупацыяй, вайну і пасляваенны перыяд. “Перажытае-незабытае” – першая кніга 93-гадовага пісьменніка.

На прэзентацыі сын аўтара Уладзімір Мароз – вядомы пісьменнік, сцэнарыст і кінарэжысёр – прачытае ўрывак з кнігі і некалькі сваіх вершаў, якія непасрэдна звязаныя з тэкстам твора. Дарэчы, Уладзімір з’яўляецца рэдактарам кнігі і аўтарам пралога да яе.

Прэзентацыя адбудзецца 16 лістапада ў 18:00 у Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура (вул. Азгура, 8). Кніга “Перажытае-незабытае” ёсць у інтэрнэт-кнігарні http://halijafy.by/krama/maroz-vikentsij-perazhytae-nezabytae/ і ў краме выдавецтва “Галіяфы” на Нямізе, 3 (цокальны паверх, пав. 66).

89