Персанальная выстава жодзінскага мастака Віктара Навіцкага "Реальность и традиции"


Персанальная выстава жодзінскага мастака Віктара Вячаслававіча Навіцкага "Реальность и традиции" пройдзе з 22 лістапада па 15 снежня 2017 года ў Гарадской выставачнай зале па адрасу вул. Дзеравянкі, 14б.

Выставка «Реальность и традиции». Жодинский краеведческий музей. г. Жодино, 2017 г.

Навіцкі Віктар Вячаслававіч

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1963 г. у в. Лядо Лагойскага р-на Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава (1986),
Украінскую акадэмію друкарства па спецыяльнасці графіка (г. Львоў) (1996).
(Лаўрат прэміі ленінскага камсамола міншчыны 1986г.
у галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і архітэктуры.)
Працуе на ААТ "БЕЛАЗ-кіруючай кампаніі холдынгу "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ. Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Італіі, Германіі, Аўстрыі, ЗША.

Працуе ў жанрах пейзажа, партрэта, фармальнай кампазіцыі.

Асноўныя творы:
“Вясенняе надхненне” 1990 г., “Восень на нарачы” 1999 г.,
“Дарога з дзяцінства” 2000 г., “Судабоўскае возера” 2007,
“Чорная кошка” 1989., “Партрэт К. Тызенгаўза” 2013,
“Камаі” 2013 г., “Партрэт паэта-песенніка К. Цыбульскага” 2014г.,
“Партрэт мастака В. Альшэўскага” 2015г. “Каляровыя сны”2016г.,
“Мастакі А.Фралянкоў і У. Гладкевіч” 2016., “Ранняя вясна” 2016г.,
“Бёхаўскія прасторы” 2016г.

64