"Кватэрнік у музеі Якуба Коласа". Акустычны канцэрт Паўла Нікуліна

30.03.2018 19:00

30 сакавіка а 19-й гадзіне ва ўтульнай гасцёўні на другім паверсе адбудзецца традыцыйны "Кватэрнік у музеі Якуба Коласа". Гэтым разам госцем Дома Коласа стане Павел Нікулін – паэт, аўтар і выканавец уласных песень. NIKULIN піша толькі асабістыя тэксты, якія дазваляюць яму быць уразлівым, поўнасцю адкрытым у сваіх думках да аўдыторыі. Жыццёвы вопыт і эмацыйнае напружанне склаліся ў яго асабісты стыль, які цяжка аднесці да нейкай пэўнай музычнай плыні.

За час існавання NIKULIN сабраў вялікую колькасць людзей, якія жывуць з ім у адным вымярэнні абвостраных асабістых рэфлексій, падмацаваных моцным творчым фідбэкам. Стылістычна і на ўзроўні тэкстаў творчасць NIKULIN з’яўляецца люстраным адбіткам сучаснасці і штодзённасці, якая замкнута сама на сабе.

Сардэчна запрашаем атрымаць асалоду ад якаснай музыкі ў музеі Якуба Коласа!


Увыходны білет – 5 р.


Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная,
Тэл. для даведак: 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by





® а также