Выстава друкаванай графікі Полацкай дзіцячай мастацкай школы


Выстава друкаванай графікі Полацкай дзіцячай мастацкай школы. Художественная галерея. г. Полоцк, 2018 г.

Нашчадкі Скарыны мусяць ведаць, як нараджаліся кнігі на Беларусі. Напярэдадні святкавання 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання ў Полацку, калектыў Полацкай мастацкай школы плённа працаваў над ажыццяўленнем праекта “Полацкая друкарня”, прысвечанага гэтай значнай падзеі.

Выкладчык Дзмітрый Свяцкі зрабіў сапраўдны станок для друкавання гравюр. Унікальнасць станка ў тым, што ён створаны як стылізаваная мадэль друкарскага прэса часоў першадрукароў Францыска Скарыны і Іагана Гутэнберга.

Навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўнікаў вывучалі разнастайныя графічныя тэхнікі і стваралі творчыя кампазіцыі друкаванай графікі.

Сёння мы можам бачыць вынікі іх працы – выставу друкаванай графікі ў гравёрнай майстэрні Полацкай мастацкай галерэі.

Выстава будзе працаваць з 27 красавіка па 30 чэрвеня 2018 года.

Чакаем Вас па адрасе: г. Полацк, вул. Стралецкая, 4а-4.

Тэл.: (214) 42 41 35, (+375) 29 185 18 87

www.gallery.polotsk.museum.by