Запрашаем на інтэрактыўную экскурсію «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...»


Экскурсія «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...». Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. г. Полацк, 2018 г.

На інтэрактыўнай экскурсіі «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...» можна будзе пабачыць, як жылі, чым жылі і як працавалі нашыя продкі. Як казачнае святло газавых лямп стварала ўтульнасць у хаце і натхняла майстрыху на стварэнне рэчаў асаблівай прыгажосці. У адрозненне ад нас, нашыя продкі будавалі сваё жыццё ў межах светлавога дня, а шлях да святла расцягнуўся на стагоддзі. У межах Фестывалю Святла Музей ткацтва ў Полацку запрашае ў госці пад святло газавых лямп, якое будзе цікава аматарам гісторыі і даўніны.

304