Вечар беларускай і ірландскай фолк-музыкі

31.08.2018 20:30

Вечар беларускай і ірландскай фолк-музыкі

Музей-майстэрня Заіра Азгура
/ унутраны дворык /

31.08 // 20:30
Уваход: 8 р.

Фолк-гурт «Апошні Шылінг» заснаваны ў 2007-м годзе. Гурт - пастаянны госць сібірскіх этна- і фолк-фэстаў. Геаграфія гастроляў - больш за дваццаць гарадоў Расіі, у тым ліку Масква і Санкт-Пецярбург. Рэзідэнты шоу «Рыцарскі турнір» сезона-2012 (Анапа), намінанты міжнароднага фестывалю «Свет Сібіры-2015». У актыве «Шылінга» выступы на адной сцэне з сусветнымі зоркамі ірландскай традыцыйнай музыкі - Shantalla, Fourwinds, Paddy Keenan. Рэпертуар групы ўключае як вядомыя «стандарты» ірландскай і шатландскай музычных традыцый, так і аўтарскія кампазіцыі.

Склад (2018):
Аліса Хармац (Краснаярск-Мінск) - fiddle
Аляксандр Кухарэнка (Краснаярск-Мінск) – гітара
Таццяна Ячная (Мінск) - вакал фолк

Капэла «На Таку» — беларускі музычны гурт, які грае традыцыйную музыку да танцаў, утвораны ў 2008 годзе бардам і дударам Зміцерам Сідаровічам.

Капэла грае старыя вясковая і гарадскія побытавыя танцы. Пераважная большасць - беларускія, але ёсць літоўскія, латышскія, эстонскія, украінскія, польскія, фінскія, аўстрыйскія, брэтонскія і французскія. Крытэрыем ўключэння пэўнага танца ў рэпертуар з'яўляецца яго гістарычная адаптаванасць да вясковай культуры і ступень захаванасці твора ў традыцыі. Удзельнікі капэлы прымаюць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, пераймаюць ад носьбітаў традыцыйную манеру выканання.

Склад:
Аляксей Крукоўскі – акардэон
Таццяна Грыневіч-Матафонава – скрыпка
Раман Яраш – бубны, барабан, гармоніка
Яўген Барышнікаў – бубен, дуда
Дар'я Зуева – скрыпка
Ігар Жалткоў – бубны, качалка.

Квіткі ў касе музея і на сайце.

вул. Азгура, 8
+375-17-3800632





® а также