Сусветны дзень турызму


Сусветны дзень турызму (World Tourism Day) заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі (The World Tourism Organization, UNWTO) у 1979 годзе ў іспанскім горадзе Таррэмаліна (Torremolinos) і адзначаецца штогод 27 верасня.

Гэтая дата была абраная ў сувязі з тым, што ў гэты дзень ў 1970 годзе быў прыняты Статут Сусветнай турысцкай арганізацыі.

Мэтай свята з'яўляецца прапаганда турызму, асвятлення яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін.

Гэта свята кожнага, хто хоць раз адчуў сябе падарожнікам, выбраўшыся з штодзённай будзённай мітусні на бераг рэчкі, у лес, у поле ці ў іншыя месцы, якімі так багатая наша зямля! І, вядома ж, гэта свята тых, хто непасрэдна заняты ў сферы турыстычнага бізнесу: супрацоўнікаў турыстычных кампаній, музейных работнікаў, кіраўнікоў і персаналу гасцінічных комплексаў - усіх, хто прафесійна забяспечвае камфортны і бяспечны адпачынак.

У гэты дзень Навагрудскі гістрычна-краязнаўчы музей запрашае скарыстацца магчымасцю і бясплатна наведаць музей з 13.00 да 15.00.

Шчыра запрашаем!!!

156